Дырэктара магілёўскай школы падазраюць у неабгрунтаваным налічэнні прэмій
Пракуратура Магілёўскай вобласці пачала крымінальную справу на былога дырэктара адной з сярэдніх школ абласнога цэнтра. Мужчыну падазраюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў, што прычыніла шкоду ў асабліва буйным памеры і істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам, паведамляе сайт Генпракуратуры.
Па звестках следства, дырэктар сістэматычна незаконна загадваў галоўнаму бухгалтару школы неабгрунтавана налічваць прэміі абмежаванаму колу службовых асоб і работнікаў школы. Па версіі следства, гэта прывяло да неабгрунтаванага расходавання бюджэтных сродкаў на суму больш за 18 тысяч рублёў.