Дырэктара рагачоўскай школы звольнілі з працы за падабайкі

Аляксандр Лейкін

Аляксандр Лейкін / slova.by

У Рагачове пад рэпрэсіі трапіў вядомы ў горадзе кіраўнік адукацыі, піша праваабарончы сайт "Гомельская Вясна".

Дырэктара сярэдняй школы №4 Аляксандра Лейкіна звольнілі з працы. Сёння ў судзе Рагачоўскага раёна павінен адбыцца адміністрацыйны суд над ім. Судзіць яго павінна Аксана Гусева.

Лейкіна вінавацяць у "распаўсюдзе экстрэмізму". Нагодай, як звычайна бывае ў такіх выпадках, стал падабайкі ў сацсетках.

Лейкін узначальваў школу больш за дзесяць гадоў. Таксама ён вядомы ў горадзе як краязнаўца: мясцовая дзяржаўная газета неаднаразова друкавала яго краязнаўчыя матэрыялы пра гісторыю Рагачоўшчыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі