Дырэктара спецвучэльні закрытага тыпу судзяць за збіццё падлеткаў
У судзе Чавускага раёна пачаўся працэс над дырэктарам Магілёўскай спецыяльнай прафесійна-тэхнічнай вучэльні №2 закрытага тыпу, якога абвінавачваюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Разам з ім на лаве падсудных апынуліся двое намеснікаў дырэктара, паведамляе TUT.by
Крымінальную справу распачалі пасля таго, як некалькі выхаванцаў вучэльні ўцяклі і тады паскардзіліся міліцыі на збіццё. Пацярпелымі прызналі восем падлеткаў. Дырэктара абвінавачваюць у тым, што ён збіваў выхаванцаў дзягай. Таксама следства выявіла, што дырэктар прысвоіл сабе бярозу, спілаваную ў двары вучэльні — дрэва распілавалі і адвезлі дадому да кіраўніка на службовай машыне. Гэта кваліфікавалі яе незаконнае выкарыстанне працы непаўналетніх, падначаленых і службовай машыны. Дырэктару інкрымінуюць і ДТЗ — ён збіў 7-гадовую дзяўчынку.
Яго намеснікі збівалі іншых выхаванцаў спецвучэльні рукамі і нагамі. Збіццё суправаджалася нецэнзурнай лаянкай.
26 лістапада мінулага года шасцёра падлеткаў уцяклі з гэтай установы. Іх хутка знайшлі і вярнулі назад, а тады збілі — пра гэта заяўляюць самі пацярпелыя. Пасля гэтага пяцёра хлопцаў атрымалі розныя траўмы, а адзін трапіў у лякарню з траўмай пазваночніка.
Навучэнцы рэгулярна ўцякалі са спецвучэльні з 2014 года. Толькі за 2015 год было тры такія выпадкі. Цяпер кіраўніцтва ўстановы змянілася і падлеткі не скардзяцца на стаўленне з боку адміністрацыі.