Дырэктарам Парка высокіх тэхналогій стаў Усевалад Янчэўскі

Дырэктарам Парка высокіх тэхналогій стаў Усевалад Янчэўскі

Дырэктарам Парка высокіх тэхналогій стаў Усевалад Янчэўскі. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА. Папярэдні кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала быў вызвалены ад пасады ў пачатку сакавіка. Ён кіраваў Паркам высокіх тэхналогій больш за 11 гадоў.

Усеваладу Янчэўскаму праз месяц споўніцца 41 год. Ён быў памочнікам кіраўніка дзяржавы, начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта. Нядаўна Янчэўскі разам з Лукашэнкам наведваў кампаніі, якія працуюць у сферы высокіх тэхналогій. Кіраўнік дзяржавы паабяцаў падтрымку развіцця ў нашай краіне IT-сферы (яе якраз курыраваў Усевалад Янчэўскі).

Дырэктарам Парка высокіх тэхналогій стаў Усевалад Янчэўскі
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі