Дырэктарку "Польскай школы" ў Брэсце затрымалі пасля вяртання ў Беларусь

Дырэктарку "Польскай школы" ў Брэсце затрымалі пасля вяртання ў Беларусь

12 сакавіка затрымалі дырэктарку брэсцкай арганізацыі "Польская школа" Ганну Панішаву, якая вярнулася ў Беларусь з Польшчы. 

Як піша TUT.by, жанчына вярталася з Польшчы на аўтобусе і мусіла прыбыць у 1:20. На цяперашні момантяе тэлефон недаступны. Затое ў тэлеграм-канале АТН з'явілася відэа затрыманай Панішавай у кайданках, яна патрабуе пракурора. 

Як распавядала Еўрарадыё, 11 сакавіка ў Брэсце быў затрыманы адзін з сузаснавальнікаў ТАА "Польская школа" — 43-гадовы мужчына. Паводле заявы пракуратуры, затрыманне адбылося ў рамках крымінальнай справы аб гераізацыі ваенных злачынцаў. Гэтую справу пачалі ў сувязі са святкаваннем "Дня праклятых салдатаў", якое адбылося ў польскіх арганізацыях Брэста 28 лютага. Пасля гэтага МЗС Беларусі выслаў з краіны польскага консула ў Брэсце, Польшча абвясціла, што высылае ў адказ беларускаг дыпламата. Пасля чаго афіцыйны Мінск паведаміў пра высылку польскага консула ў Гродне.

Панішава ў сваім відэазвароце, які з'явіўся 11 сакавіка, назвала абвінавачанні беларускай пракуратуры надуманымі. Яна мяркуе, што беларускія ўлады надумалі такім чынам ліквідаваць польскую школу. У звароце яна паведаміла, што плануе вярнуцца ў Беларусь, каб абвергнуць "паклёп сілай аргументацыі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі