Следчы камітэт: у Брэсце затрыманы адзін з сузаснавальнікаў "Польскай школы"

Следчы камітэт: у Брэсце затрыманы адзін з сузаснавальнікаў "Польскай школы"

У Брэсце затрыманы адзін з сузаснавальнікаў ТАА "Польская школа". Яму 43 гады, мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт. Падкрэсліваецца, што затрыманне адбылося па крымінальнай справе аб гераізацыі ваенных злачынцаў. Пра яе стала вядома 10 сакавіка. Гэта рэакцыя на неафіцыйнае мерапрыемства, прысвечанае "Дню праклятых салдатаў", якое прайшло ў Брэсце 28 лютага. 9 сакавіка МЗС Беларусі прапанавала польскаму консулу ў Брэсце Ежы Цімафеюку пакінуць нашу краіну. У адказ Польшча аб'явіла, што высылае беларускага дыпламата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі