Польшча высылае беларускага дыпламата, у Беларусі пачынаюць крымінальную справу

Польшча высылае беларускага дыпламата, у Беларусі пачынаюць крымінальную справу

Польшча высылае беларускага дыпламата. Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач. Ён напісаў у Twitter наступнае: "У адказ на варожыя і неабгрунтаваныя дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да польскага консула ў Брэсце Польшча сёння абвясціла дыпламата з амбасады Беларусі ў Варшаве персонай нон грата".

Як паведамляла Еўрарадыё, 9 сакавіка МЗС Беларусі прапанавала польскаму консулу ў Брэсце Ежы Цімафеюку пакінуць краіну. Прычынай называецца грубае парушэнне Венскай канвенцыі. 28 лютага ён паўдзельнічаў у абласным цэнтры ў неафіцыйным мерапрыемстве, прысвечаным "Дню праклятых салдатаў". Маюцца на ўвазе ўдзельнікі антысавецкай пасляваеннай барацьбы ў Польшчы. У МЗС прыгадваюць вядомы факт — фармацыя Рамуальда Райса-Бурага адзначылася спаленнем беларускіх вёсак на Беласточчыне і забойствамі мірнага насельніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі