Дывізіён рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Паланэз" перакінулі да мяжы
"Паланэз" "выйшаў у прызначаны раён з поўным боекамплектам"
Дывізіён рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Паланэз" перакінулі да мяжы. Мінабароны РБ спасылаецца на "складаную абстаноўку", якая там нібыта склалася. Верагодна, маецца на ўвазе мяжа з Украінай (ці з Польшчай?).
Адзначаецца, што дывізіён "выйшаў у прызначаны раён з поўным боекамплектам", заступіў на баявое дзяжурства і "гатовы выканаць задачы па нанясенні ракетных удараў на далёкасць да 300 кіламетраў на працягу 20 хвілін".
Якраз у пятніцу беларускія памежнікі заявілі, што каля мяжы ў Жытомірскай вобласці Украіны знаходзяцца байцы "Рускага добраахвотніцкага корпуса" (менавіта яны некалькі разоў рабілі рэйды ў РФ). Раней памежнікі нібыта пабачылі каля мяжы "Брэдлі" і HIMARS, якія іх асабліва напалохалі. Відаць, у Мінску вырашылі адказаць "Паланэзам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.