Дзе патусіць на выхадных 5-7 ліпеня, раіць Дзяніс Тарасенка
Лідар “Разбітага сэрца пацана” складае ачышчальна-дзіцячы графік мерапрыемстваў на бліжэйшы week-end.
Еўрарадыё застае акцёра “Свабоднага тэатра” і па сумяшчальніцтве лідара гурта “РСП” за ратаваннем суседзяў ад затаплення. Тым не менш Дзяніс адрываецца ад зламанага бачка ўнітаза і прабягаецца па афішы мерапрыемстваў на бліжэйшы week-end.
Раіць схадзіць |
Не раіць |
||
Кіно |
“Кінапраграма юнаму гледачу” |
5 ліпеня, пятніца: Камсамолец: 10:30 Піянер: 10:20 6-7 ліпеня: Камсамолец: 11:00 |
|
Канцэрты |
Анастасія Марчук "Музыка для душы" |
5 ліпеня, пятніца: Рэстарацыя “Кухмiстр” (вул. Карла Маркса, 40) Пачатак: 19:30 Даведкі: (17)3274848, (29)1194900 |
|
Live Karaoke Party |
5 ліпеня, пятніца: Рэстарацыя "Піўная гісторыя" Пачатак: 11:00 Даведкі: (44)4444447 |
||
Borgore (Ізраіль) + Ежы ды Яша |
6 ліпеня, субота: RE:Public Пачатак: 19:00 Квіткі: 220-260 тыс. Даведкі: (29)9439107 |
||
Сямейнае свята з футбольным клубам "БАТЭ" |
7 ліпеня, нядзеля: Парк "Dreamland" Пачатак: 11:00 Даведкі: (17)2285411, (29)1150176 |
||
Выставы |
“Corova Est Corova” |
Творчы праект Рамана Рамановіча Галерэя "Ў" Уваход вольны Працуе: 12:00-22:00 Даведкі: (29)3663391 |
|
“Выстава жывых экзатычных матылёў” |
Цэнтр творчасці Цэнтральнага дзіцячага парка ім. Горкага Квіткі: 25-30 тыс. дзецям да 3 гадоў бясплатна Даведкі: (33)6808737, (29)3192657 |
||
Тэатры |
"Ревизор" |
5 ліпеня, пятніца (парада для ворагаў Дзяніса) Драматычны тэатр Беларускай Арміі Пачатак: 19:00 Квіткі: 40-50 тыс. Даведкі: (17)3273557 |
Ніякіх дзяржаўных тэатраў!!! |
"Распутник" |
6 ліпеня, субота: Тэатр ім. М.Горкага Пачатак: 19:00 Квіткі: 30-70 тыс. Даведкі: (17)2001541, (17)2003966 |
Музыка адразу адзначае, што з задавальненнем параіў бы схадзіць на фестываль моды, але ён ужо скончыўся. Таму выходныя для яго пачынаюцца з пятнічнага канцэрту ў рэстарацыі “Кухмістр” “Анастасія Марчук “Музыка для душы”: фартепіяна, вакал”. Дзяніс прызнаецца, што не знаёмы з творчасцю Анастасіі, але ўжо цяпер адчувае, што хутка стане яе прыхільнікам.
“У суботу у Re:Public даб-стэп ад ізраільскага дыджэя, прадзюсара ды калісьці бубнача death metal-гурта “Shabira” Borgore, — пераходзіць да суботніх ды нядзельных канцэртаў лідар “РСП”. — Грэх жа не схадзіць! Да таго ж, там будзе яшчэ Ежы ды Яша, а ў нас жа ў ва ўсіх ёсць габрэйскія карані, таму кожны знойдзе там нешта сваё. А ў нядзелю я б пайшоў на сямейнае свята з ФК “БАТЭ”. Па-першае вельмі ўдалы час — 11:00. Па-другое, ну калі яшчэ ты здолееш убачыць зорак футбола побач з сабой. Не кожны раз ты можаш задаць каверзныя пытанні паўабаронцу каманды. А пытанняў шмат назапасілася… менавіта да паўабаронцы! Нават імя не буду яго называць, бо ўсе яго мусяць ведаць і так”.
Дзяніс перакананы, што рок-канцэрты ўжо ўсіх задзяўблі, таму трэба шукаць мерапрыемствы, дзе можна расслабіцца і ачысціцца. Як варыянт, для гэтага акцёр называе рэстаран “Піўная гісторыя” і мерапрыемства "Live Karaoke Party". Па-першае, ведае дзе гэта знаходзіцца, а па-другое, чаму б не напіцца піва і не пакрычаць у мікрафон.
“Ва ўсіх дарослых фільмах адчуваецца нейкі падвох, у іх першапачаткова закладзенае нешта ілжывае, нейкія ўмоўнасці, ці то камерцыйная, ці ток камп’ютарная падаплёка, — пераходзіць да кінатэатраў Дзяніс. — А вось кінапраграма юнаму гледачу ў “Камсамольцы” — чыстая, наіўная, тое сапраўднае, чаго не хапае ў нашым урбанізаваным жыцці. Таму варта гарадскім жыхарам крыху адумацца, азірнуцца назад, адчуць сябе юным гледачом, а потым ужо і ў “Піўную гісторыю”.
З непрыхаваным сарказмам акцёр цікавіцца рэтраспектывай "Не магу не спяваць!" у Музеі Кіно. Да 25 ліпеня кожны аўторак і чацвер там паказваюць фільмы памяці кінадзівы Дзіны Дурбін. Але да афішы на week-end гэта дачынення не мае, таму пераходзім да тэатраў і… чарговая неспадзяваначка ад Дзяніса Тарасенкі.
“У школе, калі мне прапаноўвалі ці пайсці ў “Купалаўскі”, ці атрымаць тройку па беларускай літаратуры, я выбіраў тройку, — прызнаецца музыка. — Нават у гэтым наіўным узросце я не мог пераносіць тыя фальш ды хлусню, якія ліюцца са сцэны дзяржаўных тэатраў. Калі б цяпер да мяне ў госці зайшоў мой вораг і сказаў: “Давай, Дзёня, у тэатрык які сходзім!” Я б яму прапанаваў пайсці, напрыклад, у “Тэатр беларускай арміі” на спектакль “Рэвізор”. Карацей, я не раю хадзіць у беларускія дзяржаўныя тэатры!”
Магчыма лідар “РСП” і схадзіў бы ў Горкаўскі тэатр на пастаноўку “Распутник”, але толькі пры ўмове, што там будзе парнаграфія. Але такое наўрад ці здарыцца, таму і сэнсу хадзіць па тэатрах Дзяніс не бачыць. Маўляў, бірулькамі нас туды не заманіш, трэба браць гледача чымсьці сур’ёзным, напрыклад, аголеным целам.
“Схадзіце на творчы праект Рамана Рамановіча “Corova Est Corova”, — пераходзіць да выставаў Тарасенка. — Гэта перакананы вегетарыянец, і, магчыма, ён не можа стрымаць слёзы калі бачыць ялавічыну. Таксама я ведаю, што ён спрабуе ўвесці новы тэрмін “каровіна урбанізацыя”. І сапраўды: ідзеш па вуліцы, а там карова ідзе, а з ёй побач бычара і абодва жуюць жвачку. Не ведаю, ці пра гэта выстава Рамана Рамановіча, але схадзіць раю”.
Астатнія выставы лідара “РСП” не зацікавілі. Хіба толькі “Выстава матылёў”, бо жывёлы ды насякомыя, як і дзеці, самыя шчырыя і чыстыя істоты ў свеце. “Але выставаў дзяцей на жаль не бывае”, жартуе музыка.