У новым відэа "РСП" паказваюць, да чаго даводзіць алкаголь

У першы дзень лета гурт "Разбітае сэрца пацана" выпусціў новы кліп на песню "Ты бросила себя". Відэа стала рэжысёрскім дэбютам фотамастака і журналіста Дзяніса Дзюбы, якому музыкі "РСП" цалкам даверылі працэс здымак.


"Гэты кліп паказвае, што, на жаль, усе свае беды і сум нашы людзі прывыклі "тапіць" у гарэлцы. І вось, што з гэтага можа атрымаецца", — каментуе відэа ўдзельнік гурта Дзяніс Тарасенка.


Песня "Ты бросила себя" увойдзе ў новы альбом "РСП", выхад якога запланаваны на восень. Аднак трэк не варта ўспрымаць як прыклад таго, якім будзе альбом, кажа Тарасенка. Маўляў, трэкі на альбоме будуць розныя. Але кружэлка мусіць стрэліць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі