РСП - ЭВМ = ?

13 лютага гурт Разбітае Сэрца Пацана разам з гуртамі Trubetskoy, Akute, Мутнаевока і Haina выступіць на ўручэнні музычнай прэміі Еўрарадыё "Даём Рады". На жаль, незабыўнага дуэта ЭВМ з хлопцамі з РСП больш не пабачыш (не выключана, што яго месца зноў зойме Аляксандр Саладуха). Што ж стала прычынай расстання года? На гэты конт музыка РСП Дзяніс Тарасенка прапануе абвясціць конкурс: 

"Той, хто найбольш глыбока і разгорнута адкажа на гэтае пытанне: "Чаму разышліся РСП і ЭВМ", атрымае абсалютна бясплатна сувенірны дыск з нашым новым альбомам! Плюс, мы зробім гэты адказ нашай афіцыйнай версіяй і будзем менавіта так адказваць на ўсе пытанні на гэтую тэму!"

Еўрарадыё ў сваю чаргу павышае стаўкі і дорыць за лепшы адказ на сакраментальнае пытанне яшчэ і 2 квіткі на фэст "Даём Рады". 

Адказы чакаем на [email protected] з паметкай "РСП-ЭВМ" да 23 студзеня. Вынікі глядзіце на сайце 26 студзеня.

Фота: Яўген Ерчак для budzma.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі