Дзе патусіць на выхадных 25-27 кастрычніка, раіць Аляксей Ажогін
Музыка ды дырэктар клуба “Графіці” складае лакальную канцэртную афішу на бліжэйшы week end.
Аляксей Ажогін тусоўшчыкам становіцца выпадкова. Затрымаўся на працы на якіх паўгадзінкі — і ўсё, зацягнула, тусуешся далей. Здараецца гэта часта, але без асалоды і адрыву. У выніку, “пры гэтым не адпачываеш, хутчэй, наадварот назапашваецца нейкая стома”, — прызнаецца дырэктар аднаго з самых вядомых андэграўндных кабакоў Мінска.
Раіць схадзіць |
Не раіць |
||
Кіно |
“Армагедзец” |
25-27 кастрычніка: Аўрора: 18:20, 20:50 Беларусь: 16:00, 21:20 Камсамолец: 16:30, 18:40 Мір: 14:00, 18:50 |
|
“Мачэтэ забівае” |
25-27 кастрычніка: Аўрора: 15:50, 21:00 Беларусь: 19:20, 21:40, (+21:45 у суботу, 26 кастр.) Бярэсце: 19:10, 21:30 Дом Кіно: 19:00, 21:10 Камсамолец: 18:30, 20:30 Мір: 16:40, 21:40 Кастрычнік: 19:20, 21:40 Салют: 18:00, 21:50 Цэнтральны: 16:40, 21:10 |
||
Канцэрты |
“Дай Дарогу!” |
25 кастрычніка, пятніца: Re:Public Пачатак: 19:00 Даведкі: (29)1103535 |
|
“ВсёCrazy” |
26 кастрычніка, субота: Графіці "Сляпы канцэрт" пры падтрымцы гурта "Хай Так". Пачатак: 19:00 Даведкі: з усіх аператараў 6384444 |
||
Мілен Фармэр |
27 кастрычніка, нядзеля: Мінск-Арэна Пачатак: 19:00 Квіткі: 660 тыс.– 2,5 млн. Даведкі: (29)1996066, (17)2806840 |
||
“Чайф” |
27 кастрычніка, нядзеля: Палац спорта Святкаванне 20-годдзя альбома "Дети гор" Пачатак: 19:00 Даведкі: (29)6501133, (29)7631111 |
||
The UNB |
27 кастрычніка, нядзеля: Мулен Руж Святкаванне 30-годдзя гурта, шматгадзінны канцэрт у пашыраным складзе. Пачатак: 19:00 Квіткі: 70-150 тыс. Даведкі: з усіх аператараў 6384444 |
||
Вечарыны |
"Дыскатэка для меламанаў" |
25 кастрычніка, пятніца: Графіці DJ Fila грае Red Hot Chili Peppers Пачатак: 23:00 Уваход: чэк-бар 60 тыс. Даведкі: з усіх аператараў 6384444 |
|
“Вернісаж Дыска-Трэш Хэлоўін” |
26 кастрычніка, субота: Графіці SheJay Ksana, DJ Карамыслаў Пачатак: 23:00 Уваход: чэк-бар 70 тыс. (віскі-кола) Даведкі: з усіх аператараў 6384444 |
||
Выставы |
"Дажынкі"
|
Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (пл.Свабоды, 15) Выстава жывапісу Жаны Капустнікавай Працуе: 11:00-19:00 Даведкі: (17)3212430 |
Як ні дзіўна, але выходныя 25-27 кастрычніка Аляксей прапануе пачаць з клуба Re:Public ды канцэрта брэсцкіх панкаў “Дай Дарогу!”. Выдатная магчымасць пакрычаць, паслэміцца ды выплюхнуць усю назапашаную за тыдзень негатыўную энергію! І толькі пасля, сіпатым, памятым і “ачышчаным” можна працягнуць адрыў у клубе “Графіці”. Там DJ Fila ладзіць чарговую “Дыскатэку для меламанаў”, і гэтым разам героі вечара — гурт Red Hot Chilly Peppers.
“Неяк усе самыя цікавыя падзеі гэтых выходных адбываюцца ў раёне бульвара Талбухіна. — усміхаецца Аляксей. — А субота яшчэ і пад знакам “трэш” пройдзе. Яе прапаную пачаць праглядам фільма “Мачэтэ забівае” ў Доме кіно. Далей зноў жа ў “Графіці” канцэрт гурта “ВсёCrazy”, які будзе прысвечаны Хэлоўіну. Але самае цікавае будзе позна ўвечары на “ Вернісаж Дыска-Трэш Хэлоўін”! Граюць SheJay Ksana ды DJ Карамыслаў. Будзе жастачайшы дрэс-код: ласіны, туфлі-лодачкі, паяскі, малінавыя пінжакі, “мальвіны”... Карацей, узгадваем вясёлыя 90-я. Вечарына фармату “18+” і ўсе вынікаючыя з гэтага наступствы”.
Раніцай у нядзелю дырэктар “Графіці” прапануе завітаць на персанальную выставу Жаны Капуснікавай “Дажынкі”. Маўляў, з працамі мастачкі знаёмы праз інтэрнэт, але вельмі хочацца паглядзець і на жыва. Праўда, ісці выстава будзе ўсе выходныя і нават долей, таму кожны можа падабраць прыдатны дзень самастойна.
“Прапаную пайсці на фільм “Армагедзец”. Пачытаў водгукі, словы крытыкаў і мяне зацікавіла. Ды ўвогуле, гэтая нядзеля багатая на вялікія мерапрыемствы на розны густ. Напрыклад, у “Мінск-Арэне” выступае Мілен Фармэр. У Палац Спорту прыязджае гурт “Чайф”, які будзе святкаваць 20-годдзе альбома “Дети гор”. А яшчэ параю вялікае мерапрыемства шэрых кардыналаў беларускага рока, гурта The UNB не трэба ўзгадваць альбомы 20-гадовай даўніны, у іх безліч новых альбомаў. У клубе “Мулен Руж” музыкі будуць святкаваць сваё 30-годдзе. Будзе вельмі цікава, бо шматгадзінны канцэрт пройдзе ў пашыраным складзе”.
Напрыканцы размовы Аляксей прызнаецца, што тэатры нават не праглядаў. Апошнія гады неяк яны “адваліліся ад зацікаўленнасцяў”. Цяпер дырэктар “Графіці” чакае, што падрасце сын, а з ім, як гэта звычайна і бывае, вернецца і любоў да тэатраў!
Фота: budzma.org