Дзе ў Беларусі можна зрабіць аналізы на геном АЧС у свініне?

Еўрарадыё знайшло дакументы іспытаў беларускай каўбасы з базара ў Разанскай вобласці. Там у каўбасе сыравэнджанай з Міёрскага мясакамбіната  знайшлі геном афрыканскай чумы.

«Пры даследаванні проб каўбасных вырабаў (проба № 3 каўбаса сыравэнджаная, вырабленая ААТ «Міёрскі мясакамбінат», Віцебская вобласць, Рэспубліка Беларусь, пры дапамозе полімеразнай ланцуговай рэакцыі быў вынайдзены фрагменты генома віруса АЧС». 

Пробы каўбасы былі ўзяты на базары ў Разанскай вобласці, адвезены ва Уладзімірскую вобласць за 240 кіламетраў. Аналіз, судзячы па дакументам, зрабілі за адзін дзень – 28 лістапада – тады прадукцыя паступіла ў лабараторыю і тады ж стаў вядомы вынік. Супрацоўнікі Беларускага дзяржветэрынартагацэнтра кажуць, што па правілах ў іх лабараторыі такі аналіз робяць за тры працоўныя дні.

У Беларусі зараз можна правесці аналіз на афрыканскую чуму свіней пакуль бясплатна - у Беларускім дзяржаўным ветэрынарным цэнтры. Для гэтага дастаткова мець 30 грамаў мяса, ці каля паўкіло каўбасы!

“Для аналіза дастаткова  і 30 грамаў мяса. Каўбасы можа быць больш, бо можа так стацца, што ў гэтым адным вашым кавалачку мы нічога не знойдзем. Для больш поўнага аналіза пажадана мець больш”, - кажуць мне ў аддзеле вірусалогіі, калі я прапаную прынесці мяса ў лабараторыю на праверку.

Праводзіць аналізы будуць цалкам ананімна, бо ў незалежным даследаванні зацікаўленая самая лабараторыя. Але на прыёмцы матэрыялу для аналізу мяне спытаюць, дзе была куплена каўбаса. Аналіз на АЧС будзе гатовы праз тры дні, хоць іспыты могуць праводзіцца і долей, калі лабараторыя вельмі загружаная. Ці, наадварот, за адзін дзень, калі чэргаў няма.

У гэтай жа лабараторыі можна правесці аналізы на антыбіётыкі. Але гэта вылеціць у капейку.

“Мы праводзім аналіз на наяўнасць двух антыбіётыкаў у каўбасе, і чатырох у мясе. Адзін антыбіётык каштуе ў раёне 1,3 мільёна!”, - за шэсць аналізаў атрымаецца сума амаль у восем мільёнаў!

Расіяне знайшлі ў беларускай каўбасе сальманэлез і кішэчную палачку. У цэнтры праводзяцца і такія аналізы. Ўсяго можна выявіць стафілакок, кішэчную палачку, сальманэлез і г.д. Але аналізы будуць праводзіцца цягам 7-10 дзён і будуць каштаваць 400-500 тысяч рублей за адзін аналіз.

У дырэктар Белдзяржветцэнтра Аляксандр Аксёнаў кажа,  што да іх у лабараторыю звяртаюцца  і простыя людзі. Але ў каўбасе геном віруса АЧС не знаходзілі ні разу. 

“У каўбасе не, а вось ў паўшых жывелах знаходзілі. Знаходзілі ў фрагментах унутраных органаў. Гэта былі жывёлы з Віцебскай вобласці – з заражоных раёнаў, а таксама з прыватных падвор'яў Гродненскай вобласці”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі