Дзеці расейскіх шпіёнаў не валодаюць расейскай і не ведалі, хто такі Пуцін
Пуцін сустракае Дульцевых у аэрапорце
Дзеці пары расейскіх шпіёнаў Арцёма і Ганны Дульцевых не ведаюць расейскай мовы і не ў курсе, хто такі Уладзімір Пуцін, які сустракаў іх у аэрапорце. Пра сваё грамадзянства яны даведаліся толькі падчас пералёту ў Маскву, цытуе ВВС прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова.
Дульцевы выдавалі сябе за пару аргентынцаў, якія жывуць у Славеніі. Яны былі вызваленыя са славенскай турмы ў межах маштабнага абмену зняволенымі паміж Расеяй і краінамі Захаду.
Агенцінскія медыя пішуць, што пара была вядомая як Марыя Маер і Людвіг Гіш. Яны прыбылі ў Славенію па аргентынскіх пашпартах у 2017 годзе. Муж заснаваў стартап у сферы IT, а ў жонкі была анлайн-галерэя мастацтваў. Сям'я выкарыстала Любляну ў якасці базы, і толькі ў 2022 годзе муж і жонка былі арыштаваныя славенскай паліцыяй па абвінавачванні ў шпіянажы.
У аэрапорце Пуцін сустрэў іх асабіста. Звяртаючыся да дзяцей, ён павітаў іх па-іспанску: "Buenas noches".
Усяго ў выніку абмену на волі апынуліся 24 чалавекі, якія знаходзіліся ў турмах у розных краінах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.