Дзецям-сіротам будуць даваць сацыяльнае жыллё толькі на пяць гадоў

Дзецям-сіротам будуць даваць сацыяльнае жыллё толькі на пяць гадоў

Новы ўказ № 460 аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве і набыцці жыцця падпісаў Аляксандр Лукашэнка 16 лістапада. Дакумент прадугледжвае “комплексную карэкціроўку” ранейшых нарматыўных актаў у гэтай сферы.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта, указ удасканальвае парадак забеспячэння жыллём дзяцей-сірот, якія засталіся без апекі бацькоў. Ім будуць даваць сацыяльнае жыллё без уліку членаў іх сямей на пяць гадоў. Пасля заканчэння гэтага тэрміну па рашэнні мясцовых выканаўчых і распараджальных уладаў гэтыя кватэры будуць уключацца ў склад жылых памяшканняў для камерцыйнага выкарыстання. Пры гэтым дзеці-сіроты могуць атрымаць льготны крэдыт на будаўніцтва кватэры, у тым ліку па-за чаргой і без аднясення да катэгорыі малазабяспечаных. Такія крэдыты прапаноўваюць выдзяляць тэрмінам на 40 гадоў і пад 1% гадавых па аналогіі са шматдзетнымі сем’ямі.

Указ таксама прадугледжвае аптымізацыю катэгорый грамадзян, якія маюць права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі, змяншэнне памеру фінансавай дапамогі шматдзетным і маладым сем’ям у пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах пры адмене ўсынаўлення дзяцей.

Апроч таго, ва ўказе прапісанае права дзяржаўных органаў і арганізацыяў змяняць прызначэнне будынка інтэрната на шматкватэрны жылы дом, калі памяшканні адпавядаюць патрабаванням, выстаўленым да кватэраў. Гэтыя памяшканні будуць уключацца ў склад жыцця камерцыйнага выкарыстання, то бок, гэтак званага “арэнднага жылля”. 

Фота: Onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі