Дзеля хайпу і лайкаў: Хлопец у масцы і з бензапілой хадзіў па Крычаве

Дзеля хайпу і лайкаў: Хлопец у масцы і з бензапілой хадзіў па Крычаве

У Крычаве з’явіўся хлопец у масцы і з бензапілой.  Ён хадзіў у вобразе Джона Крамера па горадзе, а сябры здымалі яго на відэа і затым выкладвалі ролікі ў сацыяльныя сеткі.  Дзіўны персанаж спачатку звярнуў на сябе ўвагу мясцовых жыхароў, а затым і праваахоўнікаў, бо паступіла інфармацыя, што хлопец з заведзенай бензапілой нібыта напалохаў дзяўчыну.

21 ліпеня міліцыя знайшла ў Інстаграме акаунт крычаўскага “хлопца з бензапілой” і вылічыла аўтараў крэатыву. Імі былі трое 18-гадовых хлопцаў.  Адзін выступаў тут як актор і нават набыў дзеля стварэння вобразу маску ў інтэрнэце. Другі здымаў сябра на відэа, а трэці развозіў кампанію і дапамагаў у здымках.

Хлопцы прызналіся, што рабілі фота і відэа дзеля хайпу, лайкаў і новых падпісчыкаў. Здымкі праводзіліся ў малалюдных месцах і ў цёмны час сутак. Міліцыя дае прававую ацэнку дзеянням кампаніі, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі