Дзень Волі: ці стане дзень святкавання БНР-106 днём яднання беларусаў — эфір
Дзень Волі / Еўрарадыё
Святкаваць 106-ю гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі будуць беларусы па ўсім свеце. Мерапрыемствы будуць розныя па фармаце і маштабам. Сёння мы хацелі б звярнуць увагу на дзве кампаніі, што ладзяць святкаванне БНР-106. Першая — святкаванне ў Варшаве з мітынгам, шэсцем і канцэртам беларускіх музыкаў у Варшаве. Другая, гэта "Каманда БНР100", якая арганізоўвае маштабную трансляцыю для беларусаў і беларусак у Беларусі.
Чым адметнае сёлетняе святкаванне ўгодкаў БНР і як абіраўся фармат мерапрыемства? Што неабходнае для годнага правядзення імпрэзаў і ці лёгка было атрымаць згоды на ўдзел? Ці можа Дзень Волі стаць днём, які аб’яднае беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.