Дзень Волі на стадыёне “Дынама” — хто нас там убачыць?
Адствяткаваць “Дзень Волі-2019” арганізатары прапануюць на стадыёне “Дынама” 24 сакавіка, папярэдне прайшоўшы шэсцем па непрыкметнай вуліцы Кастрычніцкай. Выбар месца святкавання выклікаў шмат нараканняў, але арганізатары перакананыя ў тым, што іх выбар правільны.
Якія галоўныя аргументы на карысць менавіта стадыёна “Дынама” і чым гэта месца лепшае за пляцоўку ля Опернага тэатра? Ці не заганяецца святкаванне ў месца, дзе яго не заўважаць выпадковыя мінакі? Ці хопіць грошай на арэнду “Дынама”?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
У студыі Еўрарадыё намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Слухаць ці запампаваць падкаст эфіру ніжэй.