Дзень жанчын адзначаюць сёння ў Беларусі
Кіраўнік дзяржавы павіншаваў жанчын з традыцыйным святам.
8 Сакавіка традыцыйна адзначаецца ў Беларусі Дзень жанчын. З гэтым святам павіншаваў жанчын і Аляксандр Лукашэнка, перадае БЕЛТА.
У сваім звароце ён адзначыў, што Дзень жанчын прыходзіць да нас як першы веснік вясны, сімвал усяго добрага і светлага, што прыўносяць у нашае жыццё жанчыны.
Лукашэнка падкрэсліў, што жанчыны не толькі падтрымліваюць хатні агмень, але і робяць вялікі ўклад у развіццё аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту, прамысловасці, навукі, сферы паслуг. Дзякуючы гэтаму Беларусь з кожным годам становіцца больш утульнай і прыгожай.
"Мілыя нашы бабулі, мамы, сястры, жонкі, дочкі! Дзякуй вам за вашу сардэчнасць, мудрасць, разуменне і міласэрнасць", — гаворыцца ў віншаванні.
Фота — belarussiancollection.com