Дзевяцікласніцы прагульвалі школу, пілі гарэлку і трапілі ў бальніцу
Здарэнне адбылося ўчора ў Магілёве.
Адна з дзяўчат знайшла бутэльку гарэлкі дома і прапанавала яе выпіць сяброўцы. З гэтай мэтай яны накіраваліся на стадыён. Калі бутэлька апусцела, школьніцы пайшлі на прыпынак грамадскага транспарту. Там ім стала дрэнна, міліцыянер выклікаў "хуткую". Дзяўчыны апынуліся ў таксікалагічным аддзяленні бальніцы.
У сувязі з гэтым здарэннем на бацькоў школьніц складзены адміністрацыйны пратакол за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей, паведамляюць “Магілёўскія ведамасці”.