Дзеяч незалежнага прафсаюза Андрэй Ханевіч асуджаны на 5 гадоў калоніі
Андрэй Ханевіч / belnp.org
16 лістапада старшыня першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза "Гродна Азота" Андрэй Ханевіч асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці", піша belnp.org
Крымінальную справу разглядаў Гродзенскі абласны суд (суддзя — Віталь Кулеш). Ханевічу ставілі ў віну размову з журналістам тэлеканала "Белсат", падчас якой ён "перадаў нейкія звесткі". Тэлефон прафсаюзнага дзеяча праслухоўвалі, размовы запісвалі супрацоўнікі спецслужбаў РБ.
47-гадовы Андрэй Ханевіч за кратамі з вясны 2022-га. Ён працаваў апаратчыкам у цэху "Карбамід-3" на "Гродна Азоце", мае траіх дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.