Дзіцячая дапамога ў Беларусі вырасце з 1 траўня

Дзіцячая дапамога ў Беларусі вырасце з 1 траўня

Дапамога на дзяцей павялічваецца ў Беларусі з 1 траўня, перадае БЕЛТА. Такое павелічэнне звязанае з павышэннем бюджэту пражытковага мінімуму (БПМ). Бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва на перыяд з 1 мая па 31 ліпеня будзе роўны 206,58 рубля. 

Цяпер аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці складзе 2 065,8 рубля (10 БПМ), пры нараджэнні другога і наступных дзяцей — 2 892,12 (14 БПМ). Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, будзе роўная 206,58 рубля (1 БПМ).

Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў складзе 103,29 рубля (0,5 БПМ). 

Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў будзе наступнай: на дзіця-інваліда, старэйшага за 3 гады, — 144,61 рубля (70% БПМ), на дзяцей, старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў такіх сем'ях (акрамя дзіцяці-інваліда), — 103,29 рубля (50% БПМ).

Штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў будзе роўная: з I і II ступенню страты здароўя і з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці ўзросту 3 гадоў — 206,58 (100% БПМ), з III і IV ступенню страты здароўя пасля 3 гадоў — 247,90 рубля (120% БПМ). Штомесячная дапамога на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаваных ВІЧ, складзе 144,61 рубля (70% БПМ).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі