Дзмітрый Калдун пацярпеў ад выбуху раяля на здымках тэлешоў
На дадзены момант здароўю спевака нічога не пагражае.
Спявак Дзмітрый Калдун атрымаў сур'ёзную траўму пры выбуху раяля на здымках тэлешоў, паведамляе Белта. Падчас запісу расійскай перадачы "Точь-в-точь" выбухнуў раяль, і гэты выбух атрымаўся крыху больш магутным , чым задумвалі піратэхнікі. У выніку артыст атрымаў апёк рукі.
Тэмай перадачы, дзе Калдун атрымаў траўму, былі хіты 90-ых гадоў. Дзмітрыю неабходна было пераўвасобіцца ў Аляксандра Сярова.
Паведамляецца, што на дадзены момант здароўю спевака нічога не пагражае.
Фота: news.mail.ru