Дзвюх амерыканскіх турыстак затрымалі ў Камбоджы за аголеную фотасесію
Улады краіны абураныя тым, што замежнікі апошнім часам палюбілі непрыстойныя фотаздымкі ў храмавым комплексе Ангкор.
Дзве турысткі з ЗША былі затрыманыя ў Камбоджы пасля таго як яны зладзілі фотасесію ў аголеным выглядзе ў храмавым комплексе Ангкор. Гэта былі сёстры (адной 20, другой 22 гады) і яны фатаграфавалі адна адну з аголенымі ягадзіцамі. Турысткі прызналі сваю віну.
Гэта ўжо другі такі выпадак за апошні час: тыдзень таму з Камбоджы выслалі траіх французаў, якія таксама зрабілі фотаздымкі ў аголеным выглядзе ў Ангкоры. Ім забаранілі ўезд у Камбоджу на чатыры гады.
Раней у гэтай краіне выклікаў вялікі розгаласа здымак мадэлі з аголенымі грудзямі, таксама зроблены ў храмавым комплексе. Фотаздымак з’явіўся ў сацыяльных сетках і яго магла зрабіць з камерцыйнымі мэтамі кітайская кампанія, перадае ВВС.
Фота: orangesmile.com