Дзяніс Мельянцоў — пра тое, чаму мараторый на дэкрэт №3 не спыняе пратэсты

Дзяніс Мельянцоў — пра тое, чаму мараторый на дэкрэт №3 не спыняе пратэсты

Палітолаг Дзяніс Мельянцоў стане госцем жывога эфіру Еўрарадыё адразу пасля выпуску навінаў у 14.00. На думку эксперта, дэкрэт аб дармаедстве стаў толькі штуршком да масавых акцый, таму мараторый на яго не спыняе пратэстныя настроі. Людзей на вуліцы, па мекаванні Мельянцова, вывелі зладжаныя дзеянні апазіцыі, якая ў “пагаршэнні эканамічнага самаадчування” нарэшце намацала “глебу для мабілізацыі людзей”. Разам з тым улады адчуваюць сябе ўпэўнена і “кантралююць сітуацыю”. Таму ў будучыні варта чакаць яшчэ некалькі масавых акцый, але без яўнага нарастання, пасля чаго людзям будзе не да пратэстаў: “бульбу саджаць, жукоў збіраць”, мяркуе Дзяніс Мельянцоў. Больш падрабязна можна будзе пачуць у нашым жывым эфіры.

Слухаць размову можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі