Дзяніс Садоўскі падаў у суд на Мінгарвыканкам з нагоды Дня волі
Адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі падаў у суд на гарадскія ўлады Мінска, бо яны адказалі на заяўку наконт правядзення Дня Волі менш, чым за дзень да самой акцыі. Пра гэта актывіст распавёў Еўрарадыё.
Дзяніс Садоўскі: “У скарзе напісана — прызнаць неправамоцным рашэнне Мінгарвыканкама з нагоды акцыі і таксама прыцягнуць да адказнасці тых, хто парушыў закон”.
Садоўскі дадае, што на судзе могуць з’явіцца і іншыя патрабаванні. Раней Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне Дня Волі толькі ў Парку дружбы народаў, а адказ на заяўку на правядзенне акцыі даў менш, чым за дзень да самога мерапрыемства. У выніку несанкцыянаваная гарадскімі ўладамі акцыя са зборам ля Акадэміі навук скончылася масавымі затрыманнямі.