Дзяржатамнагляд: спыненне БелАЭС не паўплывае на радыяцыйную і ядзерную бяспеку
Замена абсталявання на БелАЭС не адаб'ецца на радыяцыйнай і ядзернай бяспецы, заявіў кансультант Дзяржатамнагляду МНС Алег Собалеў.
"БелАЭС праінфармаваў нас пра тое, што пасля выпрабаванняў выяўленая неабходнасць замены пэўнага абсталявання, што не ўплывае на радыяцыйную і ядзерную бяспеку", — прыводзіць агенцтва ТАСС яго словы.
Собалеў дадаў, што яго ведамства кантралюе тольккі ядзерную бяспеку, а пытаннямі выпрацоўкі электраэнергіі не займаецца. Аднак, спасылаючыся на ўскосныя звесткі, ён пацвердзіў, што БелАЭС спыніла выпрацоўку электраэнергі.
Таксама прадстаўнік Дзяржатамнагляду паведаміў, што абсталяванне, якое спатрэбілася замяніць, адносіцца да чацвёртага класа бяспекі і нават не стаіць на ўліку па ядзернай бяспецы. "Бяспека на АЭС у цяперашні час забяспечваецца персаналам належным чынам, сістэмы бяспекі функцыянуюць у штатным рэжыме, умяшання Дзяржатамнагляду не патрабуецца", — дадаў Собалеў.
Пра тое, што турбіна Беларускай АЭС спынілася, стала вядома 9 лістапада. Пад вечар панядзелка Мінэнерга паведаміла, што падчас выпрабаванняў спатрэбілася замяніць "асобнае электратэхнічнае вымяральнае абсталяванне". Паводле неафіцыйных звестак, 8 лістапада на адным з агрэгатаў, звязаных з генератарам, адбыліся выбухі некалькіх трансфарматараў. Цікава, што напярэдадні станцыю афіцыйна адкрыў Аляксандр Лукашэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.