Дзяржаўныя ўніверсітэты не дабралі 19 тысяч платнікаў
Пра гэта заявіў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук падчас прэс-канферэнцыі па выніках уступнай кампаніі.
Аляксандр Жук: "У гэтым годзе мы залічылі на 19,2 тысячы менш на платнае ў ВНУ, чым летась. Гэта на 36% менш, чым у мінулым годзе ў дзяржаўных універсітэтах. Але мы гэта і прагназавалі”.
На змяншэнне платнікаў паўплывала павышэнне балаў на тэставанні, якія трэба набраць для паступлення. Нагадаем, сёлета найбольш выпускнікоў не дабралі балы па фізіцы і матэматыцы.
Фота — studikam.ru