Дзярждэп ЗША: працягнем падтрымліваць беларусаў і пастаянна пераглядаем санкцыі

Дзярждэп ЗША апублікаваў даклад аб выкананні правоў чалавека ў Беларусі ў 2020 годзе / rubaltic.ru
Дзярждэп ЗША апублікаваў даклад аб выкананні правоў чалавека ў Беларусі ў 2020 годзе / rubaltic.ru

"Мы працягнем падтрымліваць беларусаў. Дзярждэпартамент пастаянна пераглядае санкцыі", — заявілі ў Дзярждэпе ЗША 31 сакавіка падчас тэлефоннага брыфінгу для прэсы з нагоды апублікавання штогадовага даклада аб правах чалавека.

— Адміністрацыя Джо Байдэна лічыць рэжым Аляксандра Лукашэнкі аўтарытарным, выступае за вызваленне палітвязняў, за мірны дыялог і правядзенне свабодных і справядлівых выбараў.

Мы глыбока заклапочаныя сітуацыяй у Беларусі. І ў той жа час вельмі натхнёныя беларусамі, асабліва беларускімі жанчынамі, якія мірна пратэстуюць за свае правы і будучыню Беларусі. Мы працуем над наступнымі крокамі, механізмамі ўздзеяння. Таксама Дзярждэпартамент пастаянна пераглядае санкцыі, — так пракаментавалі сітуацыю ў Беларусі ў Дзярждэпартаменце ЗША.

30 сакавіка Дзярждэп ЗША апублікаваў даклад аб выкананні правоў чалавека ў Беларусі ў 2020 годзе. У дакуменце адзначаецца, што "Беларусь — аўтарытарная дзяржава, у якой уся ўлада засяроджаная ў руках Аляксандра Лукашэнкі і няма магчымасці для правядзення свабодных і справядлівых выбараў".

Шмат увагі ў дакладзе аддаецца масавым пратэстам у Беларусі: "Краіна перажыла масавыя грамадзянскія хваляванні пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, калі дэманстранты пратэставалі супраць шырока распаўсюджанай фальсіфікацыі вынікаў галасавання... супраць шырокага прымянення ўрадам грубай сілы супраць мірных дэманстрантаў і іх затрыманняў".

Аўтары даклада згадваюць выпадкі "адвольных забойстваў" (згадваюцца Аляксандр Тарайкоўскі, Раман Бандарэнка), "катаванні ў месцах утрымання пад вартай", адвольныя арышты і затрыманні, пераслед журналістаў, блакаванне интэрнэту, "адвольнае або незаконнае ўмяшанне ў прыватнае жыццё", "сур'ёзныя праблемы з незалежнасцю судовай улады".

Дзярждэп ЗША адзначае, што ўлады Беларусі "на ўсіх узроўнях, як правіла, дзейнічалі беспакарана і заўсёды не прымалі мер па судовым пераследзе або пакаранні службовых асоб урада або сіл бяспекі, якія ўчынілі парушэнні правоў чалавека".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі