Дзяржкантроль пацвердзіў толькі 6 выпадкаў "заробкаў у канверце" з 48
Грошы
У першым квартале 2024 года Камітэт дзяржкантролю атрымаў ад грамадзян 48 заяваў пра выплату "заробкаў у канвертах". Але пацвердзілася вельмі малая частка з іх.
"Большасць паведамленняў датычыла суб'ектаў гаспадарання Мінска і Мінскай вобласці (70,8%). У шасці выпадках інфармацыя, якая паступіла, пацвердзілася", — гаворыцца ў афіцыйным тэлеграм-канале КДК.
Няцяжка падлічыць, што пацвердзілася толькі кожная восьмая заява, або 12,5%.
Дарэчы, летась КДК выявіў 103 выплаты "заробкаў у канвертах" на 24 мільёны рублёў. У сярэднім гэта складае амаль 26 выпадкаў у квартал — у чатыры разы больш, чым сёлета.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.