Дзяржкантроль закрыў крамы "Еўрагандлю" ў Брэсце і Пінску

Выяўлены "абуральныя факты парушэнняў" / @kgk_oficial
Выяўлены "абуральныя факты парушэнняў" / @kgk_oficial

Супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю прыпынілі працу дзвюх крамаў кампаніі "Еўрагандаль" у Брэсцкай вобласці. У Брэсце закрылі "Еўраопт" па вуліцы Вясёлкавай, у Пінску — "Хіт!Экспрэс".

У брэсцкай краме, са слоў кантралёраў, былі ўстаноўленыя "абуральныя факты парушэнняў патрабаванняў заканадаўства". Мяса свініны ў паўтушах у краму прывозілі "навалам, а не ў падвешаным стане", а ў дакументах да таго ж пісалі, што гэта "чацвярціны". У мясным цэху не выконваліся ні тэмпературны рэжым, ні ўмовы захоўвання. Халадзільныя камеры былі бруднымі, а ў асобных камерах захоўвання немагчыма было прайсці — так яны былі загрувашчаныя разабранай прадукцыяй.

У пінскай краме пытанні ўзніклі да тэмпературнага рэжыму ў гандлёвай зале. Тэрмометр паказваў больш за 24 градусы — дапушчальную норму захоўвання кандытарскіх вырабаў, рыбных кансерваў, сухафруктаў і шэрагу іншых тавараў. Праца крамаў прыпыненая да ліквідацыі парушэнняў. Канфіскавана больш за 2000 кг прадуктаў.

Госконтроль закрыл магазины "Евроторга" в Бресте и Пинске
Свініну ў паўтушах у краму прывозілі "навалам, а не ў падвешаным стане" / @kgk_oficial

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі