Дзяржкантроль зноў праверыць тарыфы на камунальныя паслугі па ўсё краіне
Камітэт дзяржкантролю праверыць тарыфы на паслугі ЖКГ па ўсёй краіне на працягу траўня. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" увечары 7 траўня распавёў намеснік начальніка ўпраўлення кантролю будаўніцтва, ЖКГ і сувязі КДК Аляксандр Якімаў.
Па словах чыноўніка, Дзяржкантроль плануе праверыць сабекошт паслуг ЖКГ у кожнай арганізацыі, каб выявіць, як вызначаюцца тарыфы. Усе прапановы Дзяржкантролю па кожнай вобласці аформяць у cправаздачу і пададуць кіраўніку дзяржавы да канца траўня.
Якімаў дадаў, што аналізаваць будуць не толькі сістэму ЖКГ, але і сумежныя арганізацыі, якія маюць дачыненне да камунальных паслуг.
Намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ігар Фамін падкрэсліў, што павышаць тарыфы на паслугі ЖКГ сёлета не плануецца — іх могуць толькі індэксаваць. Індэксацыя, як адзначыў чыноўнік, будзе праходзіць у рамках штоквартальнага росту намінальнага заробку.