Дзяржсакратар ЗША заклікаў вызваліць усіх беларускіх палітвязняў

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен / АР
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен / АР

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заклікаў вызваліць усіх беларускіх палітвязняў. Ён звярнуўся да беларусаў з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

"Ваша мужнасць, трываласць і настойлівасць у дасягненні дэмакратычнай, суверэннай і стабільнай будучыні Беларусі натхніла свет, — піша Блінкен. — З-за мураў турмы, у гарадах, дзе вы апынуліся ў выгнанні, і дома ў Беларусі вы працягваеце выказвацца і адстойваць сапраўды незалежную і дэмакратычную будучыню вашай краіны, дзе можна жыць свабодна ад рэпрэсій і самастойна вызначаць свой лёс".

ЗША высока ацэньваюць і падтрымліваюць "нястомныя намаганні адстаяць унікальнасць беларускай мовы, культуры і ідэнтычнасці", захапляюцца "настойлівасцю ў абароне правоў чалавека і асноўных свабод".

У заяве дзяржсакратара ЗША адзначаецца, што Вашынгтон заклікае "да безумоўнага вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў і за спыненне рэпрэсій, што працягваюцца ў Беларусі". Злучаныя Штаты "больш за 30 гадоў... выступаюць за дэмакратычную, незалежную і суверэнную Беларусь" і гэтая "прыхільнасць застаецца непахіснай".

У тг-канале Еўрарадыё праходзіць апытанне наконт таго, у які дзень трэба адзначаць Дзень незалежнасці Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі