Дзяўчына павіншавала п'янага мінака з Новым годам і атрымала ўдар у лоб
У Баранавічах дзяўчына павіншавала мінака з Новым годам і атрымала ўдар у лоб. Здарэнне адбылося раніцай 1 студзеня ў цэнтры горада. Як піша Intex-press, дзяўчына віншавала са святам многіх прахожых. Згаданы мужчына ішоў па іншым баку вуліцы Леніна, калі яна крыкнула віншаванне і яму. У адказ на гэта ён падышоў да дзяўчыны і нанёс удар ёй, а пасля і яе хлопцу.
Пацярпелыя звярнуліся ў міліцыю. 27-гадовага хулігана затрымалі, распачатая крымінальная справа. Адзначаецца, што на момант здарэння мужчына быў п'яны.
Здымак з архіву.