Дзяўчынка, якая пацярпела на пажары ў Мінску, памерла ў бальніцы
Падчас пажару дзяўчынка была дома адна / sk.gov.by
У мінскай бальніцы памерла шасцігадовая дзяўчынка. Прычынай смерці сталі траўмы, атрыманыя раней на пажары, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на МНС.
Пажар здарыўся яшчэ 11 студзеня. Гарэла кватэра ў доме на вуліцы Тургенева. У адным з пакояў падчас тушэння пажару ратавальнікі знайшлі дзіця. Дзяўчынка была без прытомнасці. Яе даставілі ў рэанімацыю. Медыкі тады ацанілі стан дзіцяці як цяжкі. Раніцай 1 лютага яна памерла.
Падчас праверкі было ўстаноўлена, што прычынай пажару стала зарадная прылада, пакінутая ў разетцы. На момант пажару дзяўчынка была дома адна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.