Эфект каляіны: куды яна вядзе Лукашэнку — эфір з Карбалевічам

Валерый Карбалевіч / Еўрарадыё
Валерый Карбалевіч / Еўрарадыё

Ролю “міратворца” ў расійска-украінскай вайне Лукашэнка бачыць вельмі своеасабліва: маўляў, Україна павінна калі не капітуляваць перад акупантам, то спыніць вызваленне сваіх тэрыторый, абстрэлы расійскіх вайсковых аб’ектаў, і тады Крэмль пагодзіцца пачаць перамоўны працэс. Ну, і Захад, які, як вядома, планаваў напад на Расію пасля перамогі беларускай рэвалюцыі ў 2020 годзе, мусіць спыніць пастаўкі зброі. Да, а Меркель мусіць папрасіць у Лукашэнкі прабачэння за свае зняважлівыя словы і прызнаць лёсавызначальную ролю вышэйназванага міратворца з Драздоў у замірэнні “канфлікту на Данбасе”.

Што прымушае Лукашэнку насуперак рэчаіснасці казаць пра ваяўнічыя планы Захаду і абарончую стратэгію Расіі? Навошта працягваюцца правакацыі ля ўкраінскай мяжы? Ці атрымаецца ў рэжыма наладзіць дыялог з Захадам і пры чым тут Ціханоўская? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі