Абмен: чаму, мяняючы расійскіх шпіёнаў, забываюць пра беларускіх палітвязняў?

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Гісторыя са смяротным прысудам, а потым і памілаваннем грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера беларускім судом абрастае ўсё новымі падрабязнасцямі. Пачынаючы з высноў, якія зрабілі эксперты BelPol па выніку праведзенага імі расследавання: Крыгер нічога ў Беларусі не падрываў, ніякім тэрарызмам не займаўся, а ў нашу краіну яго падманам заманілі спецслужбы. Міністр замежных спраў Германіі, каментуючы памілаванне Крыгера, адмовіўся адказваць на пытанні пра тое, ці атрымаў нешта Мінск наўзамен ад Берліна за гэты “акт гуманізма”. Але выглядае на тое, што Крыгер стаў адным з элементаў вялікай шпіёнскай гульні і гандлю паміж Захадам і Усходам.

Што насамрэч адбываецца са “справай Крыгера” і вакол яе і якое месца ва ўсёй гэтай сітуацыі адведзенае Беларусі? Ці варта чакаць, што ў выніку памілавання і абмена Крыгера Захад пойдзе на перамовы з Лукашэнкам і чаму ў "абменны спіс" не ўключылі нікога з беларускіх палітвязняў, але у ім ёсць расійскія апазіцыянеры? Чаму на Захадзе наноў актывізаваліся размовы пра мірныя перамовы Украіны і Расіі і як на сітуацыю ў нашым рэгіёне ўплываюць падзеі ў Венесуэле? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі