Экс-добраахвотнік: “беларусаў каля 10 тысяч, астатнія — не беларусы”

Арцём Кузьміч

Арцём Кузьміч / @malina_by

Былы беларускі добраахвотнік Арцём “Грот” Кузьміч у новым выпуску ток-шоу “Жыццё-маліна” даволі рэзка выказаўся пра беларусаў.

“Што робяць сотні беларусаў, якія ваююць ва Украіне, мне зразумела. Што робяць дзясяткі і сотні тысяч беларусаў, якія знаходзяцца ў Еўропе, мне незразумела”, — сказаў Кузьміч.

Ён крытыкуе тое, што беларусы ў 2020-м і пасля не вызвалілі сваю краіну са зброяй. На думку Кузьміча, гэта адбылося таму што “большасць баязліўцаў” і большасць жа не падзяляе думку, што Расія — “наш вораг”.

Таксама Кузьміч патлумачыў, чаму лічыць Беларусь “амаль мёртвай нацыяй”.

“Тут пытанне не ў часе, а ў колькасці. Беларусаў, я думаю, каля 10 тысяч. Усе астатнія — гэта не беларусы”, — сказаў ён.

Экс-добраахвотнік дадаў: “Хто са мной не пагодзіцца, можа прыехаць да мяне ў Кіеў, і я з ім пагавару. [...] Я яму проста дам у жбан і на гэтым усё скончыцца”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі