Экс-кандыдаты ў дэпутаты пачалі кампанію "За лепшы Брэст"

З'езд былых кандыдатаў у дэпутаты адбыўся 8 чэрвеня. На ім было вырашана працягнуць грамадскую працу на тэрыторыі сваіх выбарчых акруг.



Са словаў кіраўніка абласной філіі БСДП(Г) Ігара Маслоўскага, галоўная мэта доўгатэрміновай кампаніі — дапамога брэстаўчанам у вырашэнні мясцовых праблем.



Маслоўскі: "Па-першае, гэта датычыць стану дарог і дваровых тэрыторыяў. Таксама якасць паслуг, праца грамадскага транспарту і дасяжнасць дзіцячых садкоў па месцы жыхарству, якіх не хапае ў многіх мікрараёнах".



Нагадаем, што брэсцкія кандыдаты ад БСДП(Г) і кампаніі "Гавары праўду!" накіравалі больш за 20 скаргаў у Цэнтрвыбаркам. Актывісты не згодны з вынікамі выбараў, якія адбыліся 23 сакавіка 2014 году.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі