Экс-кіраўніка рэспубліканскага турыстычнага саюза судзілі за дзяржзраду

Александр Мирский

Александр Мирский / ОНТ

Да 7,5 гадоў прысудзілі экс-кіраўніка Рэспубліканскага саюза турыстычных арганізацый (РСТА) Аляксандра Мірскага. Яго абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве. Пра гэта стала вядома з сюжэту, паказанага ў эфіры АНТ. Мірскага здымалі ўжо ў калоніі ў Івацэвічах, дзе ён зараз знаходзіцца.

Аляксандр Мірскі ўзначальваў Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый да 2019 года. Аб яго арышце стала вядома летась. У сюжэце АНТ Мірскі расказаў, што ў 2015 годзе прыехаў на форум у Літву, дзе яго "жорстка прынялі" супрацоўнікі Дэпартамента дзяржбяспекі краіны. Падчас "даволі доўгай" гутаркі мужчыну нібыта пачалі шантажаваць, "у тым ліку бізнесам, маёй сям'ёй і ўсім астатнім".

"І я абраў супрацоўніцтва з гэтай арганізацыяй", — заявіў на камеру мужчына. У сюжэце канала гаварылася, што Мірскі нібыта раз на год сустракаўся ў Літве з супрацоўнікамі мясцовых спецслужбаў і перадаваў ім інфармацыю. Экс-кіраўніка РСТА затрымліваў беларускі КДБ. Аўтары сюжэту сцвярджаюць, што пры ператрусе ў яго знайшлі замежную валюту, сродкі сувязі і зброю.

Нагадаем, раней у Беларусі за здраду дзяржаве да 9 гадоў калоніі прысудзілі дырэктара санаторыя "Беларусь", размешчанага ў Друскінінкаі, Андрэя Кобеля. Таксама на шэсць гадоў асудзілі і экс-кіраўніка службы маркетынгу санаторыя Алену Раманаўскене — яе абвінавацілі ў "агентурнай дзейнасці". У Вільні абвінавачанні, вылучаныя Раманаўскене, назвалі неабгрунтаванымі інсінуацыямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі