Асуджаных супрацоўнікаў санаторыя "Беларусь" прызналі палітвязнямі
Палітвязні, ілюстрацыйнае фота
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 15 чалавек.
Гэта Аляксей Навагродскі, Яўген Гурыновіч, Яўген Блахінскі, Андрэй Кобель, Томаш Бяроза, Дзяніс Жалязко, Алена Раманаўскене, Анатоль Кірэйчык, Артур Радвановіч, Андрэй Шулганаў, Эдуард Кашацян, Уладзімір Алісіевіч, Андрэй Валахановіч, Ягор Ібрагімаў, Дзмітрый Кушалевіч.
Сярод палітвязняў ёсць не толькі грамадзяне Беларусі.
Алена Раманаўскене (грамадзянка Літвы) і Дзяніс Кобель (грамадзянін Беларусі) — былыя супрацоўнікі санаторыя "Беларусь" у Літве. Іх нядаўна асудзілі, абвінаваціўшы ў "агентурнай дзейнасці" на карысць літоўскіх спецслужбаў. У лік палітвязняў трапіў і грамадзянін Польшчы Томаш Бяроза — яго таксама абвінавацілі ў шпіянажы і агентурнай дзейнасці.
На сёння, паводле падлікаў праваабаронцаў, у Беларусі налічваецца 1411 палітвязняў. Насамрэч людзей, пазбаўленых волі паводле палітычных прычын, яшчэ больш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.