Экс-міністр здароўя Украіны ацаніла "беларускі шлях" барацьбы з COVID-19

Экс-міністр здароўя Украіны ацаніла "беларускі шлях" барацьбы з COVID-19

"Беларускі шлях" барацьбы з COVID-19 выклікае шмат пытанняў і ўнутры краіны, і за мяжой. Былая міністр здароўя Украіны Уляна Супрун падзялілася з Еўрарадыё сваёй ацэнкай сітуацыі з каранавірусам у Беларусі:

Вельмі небяспечна, калі прэзідэнт не выконвае правілы, абавязковыя для ўсіх астатніх: нашэнне маскі, сацыяльнае дыстанцыяванне і гэтак далей. Прэзідэнт і іншыя палітыкі павінны быць прыкладамі для ўсіх. На жаль, у гэтым пытанні ваш прэзідэнт не робіць добрага ўражання.

Адзначыла Супрун і тое, што статыстыка па каранавірусе, якая паступае з Беларусі, не выклікае даверу, а дакладныя лічбы, патрэбныя для разумення сітуацыі, не публікуюцца.

Савецкая сістэма аховы здароўя ("Сістэма Сямашкі"), якая да гэтага часу існуе ў Беларусі, не дазваляе ўжываць найбольш актуальныя метады лячэння, інтэнсіўнай тэрапіі, выкарыстоўваць новыя лекі і шляхі, — працягвае Супрун. — Часта лекары нават не могуць атрымаць важную інфармацыю, таму што не могуць чытаць на англійскай мове, на якой публікуюцца ўсе самыя актуальныя навуковыя матэрыялы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі