Экс-палітвязню Рамуальду Улану прызначылі трое сутак арышту

Рамуальд Улан / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку
Рамуальд Улан / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку

Старшыня суда Смаргонскага раёна Дзмітрый Багдановіч прызначыў экс-палітвязню Рамуальду Улану трое сутак арышту, пішуць праваабаронцы. Яго прызналі вінаватым у распаўсюдзе "экстрэмісцкіх" матэрыялаў.

Увесь прызначаны тэрмін Улан адбыў яшчэ да суда.

Прызначэнне фактычна адбытага тэрміну паказвае на тое, што рэальных падставаў для затрымання смаргонца хутчэй за ўсё не было.

Як распавядала Еўрарадыё, Улана затрымалі 16 чэрвеня на працоўным месцы.

Рамуальд Улан — былы заснавальнік і выдавец "Новай газеты Смаргоні". У студзені 2021-га яго асудзілі на 2,5 года "хіміі". У траўні 2023-га яго вызвалілі па амністыі.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі