Эксперт пра размеркаванне: Больш за палову выпускнікоў самі шукаюць месцы

Эксперт пра размеркаванне: Больш за палову выпускнікоў самі шукаюць месцы

Дзмітры Варнашоў — эксперт праграмы "Размеркаванне" ад Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання распавядае ў студыі Еўрарадыё, як сёлета маладых спецыялістаў накіроўвалі на абавязковую двухгадовую адпрацоўку пасля ВНУ. Прапануем лепшыя цытаты з размовы.

"Асаблівасць размеркавання гэтага года — адмова ВНУ даваць свабоднае размеркаванне. Нават калі заканадаўствам гэта прадугледжана. Узнікае пытанне, што рабіць выпускніку, бо на яго ціснуць адміністрацыя і дэканат. Пагражаюць размеркаваннем на вёску. Гэта парушае правы выпускнікоў".

"Калі нешта не так з размеркаваннем, трэба пісаць у Міністэрства адукацыі, у іншыя ўстановы, калі гэта не вырашаецца на лакальным узроўні. Трэба патрабаваць, спасылаючыся на заканадаўства, каб выдалі даведку аб свабодным размеркаванні. Але гэта таксама залежыць ад гатоўнасці студэнта змагацца за свае правы. У крайнім выпадку, трэба дамагацца сваіх правоў праз суд".

"Адміністрацыя ВНУ робіць справаздачу, што ўсё добра, усіх размеркавалі. І тады яны ўжо не могуць даць даведку аб свабодным працаўладкаванні. Бо справаздачы пайшлі ў міністэрства. Яшчэ напрыканцы траўня міністр адукацыі сказаў, што ўсіх размеркавалі".

"Я не лічу, што размеркаванне дапаможа выпускнікам знайсці працу, у шмат якіх выпадках гэта перашкаджае. Бывалі выпадкі, калі заявак на выпускнікоў няма, выпускнік знаходзіць працу. Яго гатовыя ўзяць як спецыяліста, але не на размеркаванне. Размеркаванне — гэта спроба залатаць дзіркі ў нашай эканоміцы".

"Больш за палову выпускнікоў самі сабе шукаюць месца размеркавання і адміністрацыя ВНУ да гэтага заахвочвае. Бо потым адміністрацыя не мае гэтага галаўнога болю. Адпускаюць ахвотна, галоўнае, каб была даведка, што размеркавалі".

"Адміністрацыя ВНУ намагаецца зменшыць колькасць даведак аб свабодным размеркаванні. Бо гэта затрачаныя грошы з бюджэту".

Цалкам слухаць размову можна тут:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі