Эксперт: Словы Лукашэнкі пра святароў-беларусаў ― пасыл Расіі і мітрапаліту

Эксперт: Словы Лукашэнкі пра святароў-беларусаў ― пасыл Расіі і мітрапаліту

На думку аналітыка і эксперта у справе рэлігіі Наталлі Васілевіч, заява Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што святары мусяць быць беларусамі ― гэта яўны пасыл мітрапаліту Паўлу і кіраўніцтву Расіі.

Падчас сустрэчы з Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў пра тое, што пасады святароў варта было б займаць ураджэнцам Беларусі.

На думку Наталлі Васілевіч такая заява адпавядае шырокім інтарэсам святароў-беларусаў. Бо многія з іх незадаволеныя палітыкай мітрапаліта Паўла ― ураджэнца Расіі.

Наталля Васілевіч: "Ідзе газавая вайна" і нейкія сродкі трэба ўжываць. У нейкім сэнсе Лукашэнка гэта робіць для слухачоў з Расіі. Бо кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел з Расіі. Ён прывёз некалькі святароў з сабой, з Расіі. Лукашэнка сапраўды выражае тую незадаволенасць, якая існуе ў Беларускай праваслаўнай царкве супраць мітрапаліта Паўла. Гэта, у першую чаргу, буйныя святары мінскай епархіі. У часы мітрапаліта Філарэта яны валодалі дастатковай уладай".

Раней мітрапаліт Павел ужо выказваў жаданне прыняць беларускае грамадзянства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі