Эксперты Еўракамісіі хочуць гаварыць з мігрантамі без беларускага суправаджэння
Мігранты знаходзяцца ў гандлёва-лагістычным цэнтры недалёка ад беларуска-польскай мяжы / БЕЛТА
У гандлёва-лагістычны цэнтр, дзе ў цяперашні час знаходзяцца мігранты, прыбылі эксперты Еўракамісіі, сцвярджае БЕЛТА. Пры гэтым яны папрасілі даць ім магчымасць пагаварыць з мігрантамі без суправаджэння беларускага боку.
Пра мэты місіі БЕЛТА не паведамляе. Але напярэдадні ў Брусэлі спікер па пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Петэр Стана казаў аб магчымым удзеле ЕС у вырашэнні крызісу. Гаворка ідзе выключна пра вяртанне мігрантаў на радзіму.
"Мы шукаем магчымасці правядзення тэхнічных перамоваў, з агенцтвамі ААН і суразмоўцамі ў Беларусі на тэхнічным экспертным узроўні, каб убачыць, як мы можам дапамагчы садзейнічаць бяспечнай рэпатрыяцыі людзей, якія затрымаліся ў Беларусі", — сказаў Стана.
Раней Аляксандр Лукашэнка скардзіўся, што ў ЕС не рэагуюць на яго прапанову вырашыць крызіс.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.