Эксперты раяць Цімашэнцы хутчэй прызнаць вынікі выбараў і падаць у адстаўку
Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны па выніках апрацоўкі 100% пратаколаў акруговых выбарчых камісій ўстанавіла афіцыйныя вынікі паўторнага галасавання па выбарах прэзідэнта Украіны 7 лютага.
Паводле пратаколу ЦВК, Віктара Януковіча падтрымалі 48,95% выбаршчыкаў, а Юлію Цімашэнку — 45,47%. У абсалютных лічбах за лідэра Партыі рэгіёнаў прагаласавалі 12 млн. 481 тыс. 266 выбаршчыкаў, а за Юлію Цімашэнку — 11 млн. 593 тыс. 357 выбаршчыкаў. Такім чынам, разрыў паміж двума кандыдатамі складае 3,48% галасоў. Не падтрымалі ні аднаго кандыдата 4,36% выбаршчыкаў (1 млн. 113 тыс. 51 выбаршчык).
Разам з тым Юлія Цімашэнка перамагла ў 17 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках Украіны, тады як Віктар Януковіч, якога Цэнтральная выбарчая камісія абвясціла прэзідэнтам Украіны, перамог толькі ў 10 рэгіёнах.
Аднак Цэнтральны выбарчы штаб кандыдата ў прэзідэнты Юліі Цімашэнкі заявіў, што лічыць незаконным пратакол ЦВК аб афіцыйных выніках выбараў, таму ўжо ў бліжэйшыя два дні мае намер абскардзіць яго ў Вышэйшым адміністрацыйным судзе Украіны.
"Сёння пасля аб'явы вынікаў выбараў Цэнтральнай выбарчай камісіяй Блок Юліі Цімашэнкі абсалютна гатовы для звароту ў Вышэйшы адміністрацыйны суд, як гэта і прадугледжваецца законам аб выбарах прэзідэнта. Наколькі мне вядома, гэта заява будзе пададзена ў суд або 15, або 16 лютага, адразу пасля атрымання ў друкаваным варыянце канчатковага пратаколу сённяшняга пасяджэння Цэнтральнай выбарчай камісіі", — сказаў народны дэпутат Украіны Сяргей Власенка.
Народны дэпутат нагадаў, што выбары прайшлі са значнымі парушэннямі заканадаўства.
"Блок Юліі Цімашэнкі адрэагуе ў еўрапейскі цывілізаваны спосаб — звернецца ў суд з адпаведнай скаргай і будзе ўсімі магчымымі спосабамі даказваць у судзе тое, што адбыліся парушэнні дзеючага заканадаўства. Мы патрабуем аднаго-адзінага — пераліку галасоў. Гэта нармальная, еўрапейская, дэмакратычная працэдура", — падкрэсліў Сяргей Власенка.
На яго думку, паседжаньне Цэнтральнай выбарчай камісіі падчас абвяшчэння афіцыйных вынікаў з пункту гледжання юрыдычных дзеянняў было ідэнтычна падзеям падчас папярэдніх прэзідэнцкіх выбараў у 2004 годзе.
"Усё было абсалютна аднолькава, як і ў 2004 годзе, калі памятаеце, і тады прадстаўнікі кандыдата ў прэзідэнты Юшчанкі ў прыватнасці, Кацярынчук і Зварыч, патрабавалі разгляду скаргаў — ім адмаўлялі. Зараз такая ж сітуацыя. Тады гэтыя юрысты крычалі, што суды яшчэ ідуць, а ніхто не звяртаў увагі. Сёння абсалютна такое ж адбывалася. Адзінае, што гэта адбывалася ў больш цывілізаванай форме, а па зместу падзеі абсалютна ідэнтычныя", — лічыць Сяргей Власенка.
У той жа час эксперты лічаць мэтазгодным, каб Юлія Цімашэнка як мага хутчэй прызнала вынікі выбараў і падала ў адстаўку з пасады прэм'ер-міністра.
"Чым хутчэй Юлія Цімашэнка пойдзе ў адстаўку, тым будзе лепш. Паколькі будзе зразумела, што ёсць фактычна апазіцыя, яна ўступае ў сваю ролю, набывае свае функцыі, а тут варта казаць пра тое, што мы не ўбачым гэтай адстаўкі, мы ўбачым доўгую судовую валакіту, доўгае перацягванне каната ў Вярхоўнай Радзе", — сказаў палітолаг Віталь Кулік.
Народны дэпутат Давід Жванія, які прадстаўляе прапрэзідэнцкую фракцыю ў парламенце, таксама лічыць, што Юлія Цімашэнка павінна прызнаць перамогу Віктара Януковіча.
Давід Жванія: "Казаць пра тое, што мы будзем аспрэчваць вынікі — гэта трымаць у напружанні і свой электарат, і электарат, які галасаваў за іншага кандыдата, я лічу, што гэта немэтазгодна, тым больш, што яны выдатна ведаюць, што перспектыў ніякіх няма. Я не разумею, чаго дамагаецца штаб Юліі Ўладзіміраўны і чаму такія рэкамендацыі ёй даюць.
Зацягванне часу — гэта не на руку ёй, яна будзе губляць даверу, ёй перастануць давяраць. Калі яна сур'ёзны палітык, то кожнае яе слова павінна быць пацверджана нейкімі дзеяннямі. Зацягванне часу ніякім чынам не прыкрашае ні гэтую палітычную сілу, ні самога прэм'ера".
Разам з тым, паводле Канстытуцыі Ўкраіны, прэзідэнт не мае паўнамоцтваў і ўплыву на фарміраванне кааліцыі ў парламенце. Згодна з заканадаўствам, кіраўнік дзяржавы можа прапанаваць парламенту толькі свае кандыдатуры на пасады двух міністраў — міністра замежных спраў і міністра абароны.