Елбасы, АДКБ і тэрарысты — што адбываецца ў Казахстане сёння?
Практычна адразу пасля пачатку акцый пратэсту ў Казахстане знік інтэрнэт. І атрымаць тлумачэнні прычынаў і магчымых наступстваў усяго, што адбываецца ў гэтай краіне, ад мясцовых экспертаў было немагчыма. А падзеі тыя, як выявілася, закраналі не толькі казахаў, але і грамадзян іншых краін. Найперш — сябраў АДКБ, з мандатам якой у Казахстан паехалі ў тым ліку і беларускія вайскоўцы.
Што на самай справе стала нагодай для пратэстаў і ці вераць казахі ў тэрарыстаў-замежнікаў? Ці былі падставы ў прэзідэнта Казахстана запрашаць на тэрыторыю краіны сілы АДКБ? Як зменіцца Казахстан пасля заканчэння эпохі елбасы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае былы кансультант Савета бяспекі Казахстана, экс-дэкан Вышэйшай школы дзяржаўнай палітыкі і права Almaty Management University, палітычны аналітык Аскар Нурша.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.