Элітны дом здалі з пераклінаванымі вокнамі і дзіркамі ў сценах (відэа)
Людзі не могуць засяліцца ў новыя кватэры, здадзеныя ў сакавіку.
Як распавядае тэлеканал АНТ, жыхары элітнага дома будавалі кватэры ў крэдыт. Кошт квадратнага метра склаў больш за сем мільёнаў рублёў. Сярэдні кошт кватэры — 400 мільёнаў рублёў. Але жыць нават у кватэрах з апрацоўкай людзі не могуць. Хаця ў некаторых выпадках апрацоўка каштавала каля 40 мільёнаў рублёў.
Журналістам гамельчукі паскардзіліся: шпалеры адвальваюцца, у вокнах шчыліны. А ёсць і зусім парадаксальныя выпадкі. Уваходныя дзверы адной з кватэраў проста вываліліся ў калідор. У іншай кватэры ванна не змяшчаецца ў ванны пакой. Як выявілася, будаўнікі памыліліся на метр! У кватэры праз пляцоўку кран не дастае да ўмывальніка.