"Энергетык-БДУ" пацвердзіў трансфер свайго гульца ў французскі "Ланс"

Абдукадзір Хусанаў у "Лансе" / https://twitter.com/RCLens
Абдукадзір Хусанаў у "Лансе" / https://twitter.com/RCLens

"Энергетык-БДУ" пацвердзіў трансфер свайго гульца ў французскі "Ланс" (называецца лічба ў 100 тысяч еўра). Легіянер з Узбекістана 19-гадовы Абдукадзір Хусанаў выступаў за беларускі футбольны клуб з 2022 года. У 35 матчах першынства Беларусі ён забіў 4 галы.

"Гістарычны трансфер для нас і для ўсёй лігі!", — піша прэс-служба мінскага клуба. 

Вясной 2023-га разам з маладзёжнай зборнай Узбекістана Хусанаў стаў чэмпіёнам Азіі, у пачатку лета дэбютаваў за нацыянальную зборную.

"Ланс" у мінулым сезоне сенсацыйна заняў другое месца ў чэмпіянаце Францыі і кваліфікаваўся ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі